Мусульмане адзначаюць Курбан-байрам
Святкаванне галоўнага мусульманскага свята – Курбан-байрама, альбо Дня ахвярапрыношання, пачынаецца ў чацвер. Яно традыцыйна супадае з апошнім днём хаджа – штогадовага паломніцтва мусульман у Меку. Сёлета ў ім удзельнічаюць і каля дзесятка мусульман з Беларусі.
У адпаведнасці з традыцыяй, кожны мусульманін у дзень свята Курбан-байрам мусіць зарэзаць ахвярную жывёлу. Лічыцца, што з першай кропляй крыві гэтай жывёлы чалавеку, які здзейсніў курбан (ахвяру), даруюцца ўсе грахі.
Інтэрфакс