Музей Багдановіча рыхтуе конкурс акравершаў для студэнтаў
Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску абвясціў для студэнтаў ВНУ конкурс акравершаў "Зорка Венера ўзышла над зямлёю ...". Ён прысвечаны юбілею Ганны Какуевай - каханай паэта. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі музея. Супрацоўніца музея: "У гэтым, 2010 годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай. З гэтай прыгажуняй Максім Багдановіч пазнаёміўся ў Яраслаўлі. Яна дапамагала яму перакладаць вершы з французскай мовы (ён перакладаў іх на беларускую) Верхарна і Верлена. Мы можам сказаць, што ў яго былі да яе вельмі моцныя пачуцці, можна сказаць - каханне. У музеі мы называем яе Зоркай Венерай Максіма Багдановіча".
Як лічаць даследчыкі, верш "Зорка Венера" паэт прысвяціў менавіта гэтай асобе. Ёй жа прысвечаныя і дзве паэмы - "У вёсцы" і "Вераніка", а таксама рускамоўны акраверш "Анна".
Конкурс ладзіцца ў намінацыях "Лірыка кахання" і "Натхнёныя Паэтам..." Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і прызамі адбудзецца 16 лютага 2011 года, у дзень святой Ганны, у музеі Максіма Багдановіча. У якасці прызоў мяркуюцца кнігі Максіма Багдановіча і пра яго творчасць. У музеі кажуць, што, магчыма, сябры журы падрыхтуюць і свае асабістыя прызы. Імёны сяброў журы музейшчыкі не называюць. Кажуць толькі, што гэта асобы, не старэйшыя за 40 гадоў.