Музей Хэменгуэя пераблыталі з цыркам

Падраздзяленне міністэрства сельскай гаспадаркі Злучаных Штатаў патрабуе ад дырэкцыі дома-музея Эрнэста Хемінгуэя на выспе Кі-Уэст, што ў Фларыдзе, атрымаць дазвол на выхоўванне шматлікіх кошак, якія жывуць на тэрыторыі маёнтка. Такія дазволы звычайна патрабуюць у заапаркаў ці цыркаў, і прадстаўнікі музея збіраюцца змагацца з умяшальніцтвам федэральных улад. Каб атрымаць такую ліцэнзію трэба трымаць жывёлаў у клетках.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што каты эксплуатуюцца музеем у камерцыйных мэтах: жывёлаў паказваюць падчас платных экскурсій, іх выкарыстоўваюць у рэкламе, іх малююць на сувенірах. Міністэрства накіруе 23 ліпеня 2007 года ў Кі-Уэст ветэрынара і спецыяліста па паводзінах жывёлаў Тэры Кертыса, якому трэба будзе напісаць справаздачу па псіхічным і фізічным стане катоў.

Дадам, што з 1964 года, калі музей Хемінгуэя ў Кі-Уэст толькі адкрыўся, яго дырэкцыя аддала каля 200 тысячаў долараў на арганізацыю кашачага быта ў адпаведнасці з патрабаваннямі міністэрства сельскай гаспадаркі.

Аднак гэтых умоваў, на думку чыноўнікаў, недастаткова. Маўляў, толькі ў 2005 годзе 12 катоў збеглі з маёнтка, і двое з іх загінулі пад коламі аўтамабіляў. У доме пісменніка жыве некалькі дзесяткаў кошак: па розных ацэнках, ад 47 да 60.

Шмат у каго з іх захавалі рэдкі ген шматпаласці: амаль палова жывёлаў мае па шэсць, а калі і па сем пальцаў на адной ці некалькіх лапах. Частка катоў носяць імёны знакамітых акцёраў ці мастакоў. Напрыклад Одры Хэпбэрн, Софі Ларэн, Чарлі Чаплін, Пабло Пікасо.

Фота: www.jfklibrary.org