Музей Мадам Цюссо прададзены за 2 млрд. долараў
Брытанская кампанія Madame Tussauds, якой належыць знакаміты лонданскі музей васковых фігура, купленая ўладальнікам
найбуйнейшага парку атракцыёнаў Legoland за 2 мільярды долараў. Такім чынам створаная самая вялікая забаўляльная карпарацыя ў свеце.
Прыватны інвестыцыйны фонд Blackstone, пад кіраўніцтвам якога адбылася ўгода, паведаміў, што група кампаніяў, якія належаць яму, “зoйме пазіцыю лідэра ў забаўляльнай індустрыі ў свеце і будзе прасоўваць папулярнасць музея ва ўсім свеце”.
Нагадаем, музей васковых фігураў мадам Цюссо, самы вядомы такога кшталту ў свеце, быў створаны ў 1835 годзе.