Мужчына атруціўся водарасцямі і знаходзіцца ў коме
Непрытомнага мужчыну прывезла ў віцебскую абласную лякарню “хуткая дапамога”. Яго знайшлі на тралейбусным прыпынку недалёка ад плошчы Свабоды. Пасля абследавання медыкі паставілі дыягназ - атручэнне настойкай ламінарыі.
Ламінарыя, яна ж - марская капуста, прадукт карысны. Як паведамілі ў таксікалагічным аддзяленні лякарні, сама ламінарыя выкликаць атручэнне не магла. Пра тое, што ж здарылася з жыхаром абласнога цэнтру, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Да алкагольнай комы пацыента давёў 96-градусны медыцынскі спірт, на якім яе настойваюць. Дарэчы, 100 мілілітраў настойкі ламінарыі каштуюць крыху больш за тысячу беларускіх рублёў і прадаюцца у камерцыйных аптэках Віцебска без рэцэптаў”.