Мужчына ў масцы спрабаваў абрабаваць банк у Мінску
Банк "Масква-Мінск", які месціцца на вуліцы Лабанка ў беларускай сталіцы, спрабаваў абрабаваць 32-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу.
Як паведамляе Першы тэлеканал, мужчына схаваўся ў памяшканні банка і дачакаўся канца працоўнага дня. Калі дзве супрацоўніцы зачынілі ўваходныя дзверы знутры, ён напаў на іх і зачыніў у адным з пакояў. Аднак жанчыны паспелі націснуць на трывожную кнопку і на месца аператыўна прыбылі міліцыянты.
Злачынца быў затрыманы, яму пагражае да 10 гадоў зняволення. Паведамляецца, што мужчына не быў узброены, ён толькі маскаваўся з дапамогай маскі і чорных пальчатак.