Музыка Led Zeppelin ніколі не з'явіцца ў гульнях
Гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж (Jimmy Page) выключае магчымасць стварэння відэагульні, заснаванай на хітах гурта. Галоўнай праблемай рокер лічыць тое, што музыку «цэпелінаў» немагчыма
найграць адразу. Нягледзячы на тое, што такія вядомыя гурты як
Aerosmith, Metallica і нават Beatles дазволілі стваральнікам папулярных
Guitar Hero і Rock Band выкарыстоўваць свае песні ў гульнях,
Пэйдж рашуча не жадае прытрымлівацца моды. Больш таго, ён перакананы, што гульня, заснаваная на песнях Led Zeppelin, не будзе мець поспеху.
Легендарны гітарыст дадаў, што «каб выконваць музыку Led Zeppelin, патрэбная падрыхтоўка. Да прыкладу, ўзяць першы ж трэк з першага альбома — «Good Times Bad Times». Калі вы задумаецеся над барабаннай партыяй Джона Бонэма (John Bonham), то зразумееце што далёка не кожны прафесійны бубнач здольны яе прайграць. Давялося б выпіць нямала алкаголю, але ўсё адно ёсць сумневы, што нешта атрымаецца».
Таму Пэйдж заклікае ўсе тых, хто жадае стаць рок-музыкамі, браць у рукі сапраўдныя інструменты.
Фота: www.rock-songs.com