Музыка Portishead адкрыў "самую маленькую ў свеце" галерэю
Удзельнік брытанскага гурта Portishead Джэф Бэраў адкрыў уласную мастацкую галерэю ў Брыстолі, паведамляе New Musical Express. Паводле слоў музыкі, галерэя "Friend & Co", якой ён валодае разам з неназваным кампаньёнам, з'яўляецца самай маленькай у свеце і прысвечаная яна "аўтсайдарскаму мастацтву".
У цяперашні час на выставе прадстаўленыя працы лідэра брытанскага гурта The Horrors Фарыса Бэдвена. У прыватнасці, на сайце галерэі за 50 фунтаў стэрлінгаў можна набыць копію яго карціны "Немаўля", на якой намаляваны пацук.
Нагадаем, што ў красавіку 2008 года Portishead, якія існуюць з 1991 года, выпусцілі свой трэці альбом "Third", выхаду якога прыхільнікі чакалі 11 гадоў. За паўгода было прададзена 1,5 мільёны копій кружэлкі.
Фота: www.prtshd.narod.ru