Музыкі Oasis распавялі пра новы альбом
Брытанскі гурт Oasis назваў спіс кампазіцый на сваім новым альбоме
"Адкапай сваю душу" ("Dig Out Your Soul"), які выйдзе 6 кастрычніка
2008 года. Пра гэта ў аўторак паведаміў музычны сайт NME. Пласцінка будзе выпушчана ўласнай гуказапісвальнай кампаніяй гурта Big Brother Recordings. У альбом трапяць як новыя, так і ўжо вядомыя кампазіцыі. Cярод іх новы сінгл гурта "The Shock Of The Lightning", які можна будзе паслухаць ужо 29 верасня. Спіс песень альбома ўключае таксама "Bag It Up", "The Turning", "Waiting For The Rapture", "I'm Outta Time", "(Get Off Your) High Horse Lady", "Falling Down", "To Be Where There's Life", "Ain't Got Nothin", "The Nature Of Reality", "Soldier On".
Альбом запісваўся музыкамі на студыі Аbbey Road у Лондане з пачатку студзеня 2008 года, а потым быў зведзены ў Лос-Анжэлесе. У альбом увайшлі кампазіцыі Ноэла і Ліама Галахераў, а таксама Гема Арчэра і Эндзі Бэла.
Папярэдні альбом каманды "Don't Believe The Truth", выпушчаны ў 2005 годзе, заняў першае месца ў брытанскім чарце і разышоўся агульным тыражом больш за чатыры мільёны копій.
Фота: www.backstage7.de