МВФ назваў Нямеччыну "якарам стабільнасці" ў Еўрасаюзе

МВФ з'яўляецца буйным крэдыторам іншых еўрапейскіх краін, якім патрэбная фінансавая дапамога. У апошнім дакладзе МВФ пра Нямеччыну адзначаецца нізкае беспрацоўе ў краіне на ўзроўні 5,4% і ўстойлівы экспарт, перадае ВВС.



У наступным месяцы ў Нямеччыне пройдуць парламенцкія выбары. У іх прыме ўдзел і цяперашняя канцлерка Ангела Меркель.



Дарэчы, у Грэцыі асоба Меркель выклікае непрыязнасць праз яе прыхільнасць да палітыкі строгай эканоміі ў гэтай еўрапейскай краіне. А вось у сябе на радзіме канцлерка Нямеччыны абяцае больш выплат сем'ям і пенсіянерам.



Фота — rus.ruvr.ru