МВФ рэзка раскрытыкаваў сам сябе за дапамогу Грэцыі

МВФ прызнае, што занядбаў уласныя правілы выдачы крэдытаў з-за пагрозы, якую ўяўляў еўразоне магчымы крах эканомікі Грэцыі, перадае ВВС.



У дакладзе гаворыцца, што прыватныя крэдыторы павінны былі падзяліць цяжар фінансавых страт значна раней і ў значна большым аб'ёме. Але гэтага не было зроблена з-за пярэчання некаторых краін еўразоны, чые банкі з'яўляліся бенефіцыярамі дзяржаўнай пазыкі Грэцыі.



Таксама МВФ рэкамендуе сваім супрацоўнікам у будучыні больш скептычна ставіцца да інфармацыі, якая падаецца ўрадамі. Так, у выпадку з Грэцыяй высветлілася, што рэцэсія там апынулася глыбейшай, а ўзровень занятасці насельніцтва вышэйшым, чым прагназавалася.



Фота — AFP