My Bloody Valentine ладзіць міні-тур

Гурт My Bloody Valentine анансаваў тры канцэрты, якія павінны адбыцца летам 2008 года. Паводле паведамлення New Musical Express, гэта будуць першыя жывыя выступы калектыву з 1992 года. Канцэрты адбудуцца ў канцы чэрвеня і пачатку ліпеня ў Лондане, Манчэстэры і Глазга, але квіткі, якія каштуюць ад 22,5 да 25 фунтаў стэрлінгаў, паступяць у продаж ужо 16 лістапада 2007 года.

Нагадаю, што апошнім на сённяшні дзень студыйным альбомам My Bloody Valentine з'яўляецца дыск Loveless, выдадзены ў 1991 годзе.

На пачатку лістапада 2007 года лідэр гурта Кэвін Шылдс заявіў, што калектыў уз'яднаўся і працуе над новым матэрыялам. Паводле словаў музыкі, новая кружэлка ўжо гатовая на тры чвэрці.

Фота: rhapsody.com