My Chemical Romance выдаць канцэртнае відэа

Амерыканскія рокеры My Chemical Romance выдаюць чарговым CD і DVD з запісам двух сваіх выступаў. Бокс-сэт пад назвай «The Black Parade Is Dead!» з'явіцца на паліцах музычных крамаў 24 чэрвеня.

У аснову выдання ляглі матэрыялы шоў My Chemical Romance 24 кастрычніка ў Хобакэне, Нью-Джэрсі, і заключнага канцэрта сусветнага турнэ гурта ў падтрымку альбома «The Black Parade», які адбыўся 7 кастрычніка ў Мехіка.

На аўдыё-дыску будзе прадстаўлены толькі запіс канцэрта ў Мехіка, а на DVD увайшлі фрагменты абодвух выступаў.

Музыкі My Chemical Romance называюць гэтыя канцэрты «найбольш запамінальнымі» у сваёй кар'еры. Па словах басіста калектыву Мікі Вэя, «гледачы ў Мехіка-сіці былі проста вар'ятамі. Часам яны нават перакрывалі гук з дынамікаў і музыкі адзін аднаго ледзь чулі».

Агульная працягласць прапанаванай на DVD праграмы складзе больш за 2 гадзіны.

Выданне «The Black Parade Is Dead!» будзе выйдзе абмежаваным накладам.

Фота: www.movieeye.com