Мядовы караван не дацягнуў да Украіны 5 метраў
Мядовы караван затрыманы на беларуска-ўкраінскай мяжы.
60-гадовы мужчына спрабаваў уначы на трох фурманках вывезці ва Украіну 8 бочак мёду: чатыры драўляныя па 100 літраў і чатыры пластыкавыя па 30 літраў. Кошт грузу пакуль удакладняецца, але можна меркаваць, што беларус мог бы зарабіць некалькі тысяч долараў.
Таксама ўдакладняецца і асоба кантрабандыста, які не меў пры сабе дакументаў. Паводле словаў мужчыны, ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Адзначым, што парушальніка беларускія пагранічнікі спынілі за 5 метраў ад дзяржаўнай мяжы.
БелаПАН