Мядзельскія цяляты сышлі ў партызаны

Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 9 траўня ў вёсцы Лейцы на Мядзельшчыне. На волю вырваліся каля 300 цялятаў, якія належаць СВК «Слабадская зара».  Жывёлы разбегліся па наваколлі, блукаюць у лесе. Лавіць іх няма каму, бо на месцы няма ні даярак, ні вартаўнікоў. Усе, у тым ліку і начальства, святкуе Дзень Перамогі.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Мядзел