Мядзведзеў адказаў на ліст Лукашэнкі пра пастаўкі расійскай нафты
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 18 студзеня накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з тлумачэннем пазіцыі пра ўмовы паставак расійскай нафты ў Беларусь. Пасланне стала адказам на ліст Лукашэнкі Мядзведзеву ад 13 студзеня. Пра змест ліста нічога не паведамляецца.
Як нагадвае БелаПАН, Лукашэнка ў лісце Мядзведзеву выказаў пазіцыю беларускага боку наконт умоваў паставак нафты. Як сцвярджае Лукашэнка, яшчэ ў снежні 2009 года кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся, што на працягу першых двух-трох месяцаў 2010 года нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бязмытна, і за гэты час бакі ўзгодняць умовы далейшай пастаўкі нафты. "Аднак пасля Расійская Федэрацыя фактычна адмовілася ад выпрацаваных дамоўленасцяў і вылучыла непрымальныя для Беларусі ўмовы", — падкрэсліў Лукашэнка.
Апошні раўнд беларуска-расійскіх перамоваў па ўмовах пастаўкі ў Беларусь нафты ў 2010 годзе адбыўся ў Маскве 9 студзеня і скончыўся безвынікова. Новая дата перамоваў невядомая.