Мядзведзеў парэкамендаваў Лукашэнку не рассылаць спам

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што ў Мытнага саюза павінна быць палітычная падтрымка і рэкамендуе сваім калегам займацца менавіта гэтым.  "Гэта нашмат карысней, чым спамам займацца" - цытуе РИА Новости словы Мядзведзева на паседжанні ў Благавешчанску.

Напярэдадні Лукашэнка напісаў 80 лістоў буйным расійскім бізнэсоўцам, у якіх тлумачыць прычыны газавага канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй.

Дзмітрый Мядзведзеў таксама заявіў, што для Расіі Мытны саюз - гэта абсалютны прыярытэт.

Кіраўнік расійскай Мытнай службы Андрэй Бельянінаў паведаміў прэзідэнту Расіі, што беларускія мытнікі выконваюць пункты пагаднення аб мытным саюзе, з імі нават больш інтэнсіўнае супрацоўніцтва, чым з казахскімі мытнікамі.

БелаПАН