Мядзведзеў павіншаваў Лукашэнку з перамогай?
Прэс-служба Лукашэнкі кажа, што Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў "зноў абранага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку".
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. "Жадаю Вам поспехаў, а братэрскаму беларускаму народу — міру", — гаворыцца ў віншаванні.
На сайце РСН "Русской службы новостей" кажуць, што Лукашэнка атрымаў неіснуючае віншаванне. "У прэс-службе прэзідэнта Расіі РСН паведамілі, што не адпраўлялі віншаванне, якое атрымаў Аляксандр Лукашэнка", гаворыцца ў артыкуле..
"Радыё Свабада" таксама паспрабавала знайсці тэкст "віншавання" на афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі. Але,ніякага віншавання Лукашэнкі не знайшлі.