Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць без міжнароднага назірання
Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць без міжнароднага назірання. Пра гэта 12 студзеня заявіла журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Па яе словах, у кожнай краіны павінна быць паслядоўная тактыка і практыка прыцягнення міжнародных назіральнікаў на выбары. "У Беларусі на мясцовыя выбары міжнародныя назіральнікі не запрашаюцца. Калі мы адзін раз запросім, то не зможам адмовіцца ад гэтай практыкі", — цытуе БелаПАН словы Ярмошынай.
Яна адзначыла, што ў свеце запрашэнне міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары не практыкуецца, хоць гэта і не забаронена.
Кіраўніца ЦВК паведаміла, што часткова ў якасці міжнародных назіральнікаў на выбарах, якія адбудуцца ў другой палове красавіка, можна будзе разглядаць супрацоўнікаў амбасадаў, а таксама замежных гасцей, запрошаных па лініі парламенцкіх і рэгіянальных сувязяў.
Нагадаем, раней прадстаўнікі дэмсіл Беларусі заклікалі міжнародныя арганізацыі арганізаваць назіранне на мясцовых выбарах. Так, палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі на паседжанні 26 лістапада прыняла зварот да АБСЕ з просьбай накіраваць у Беларусь місію назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы. Ярмошына, у сваю чаргу, падкрэсліла, што прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ могуць прыехаць толькі па афіцыйным запрашэнні ЦВК, і назвала заклікі апазіцыі правакацыяй.