Мыта на прадукты з венесуэльскай нафты будзе заставацца ў Беларусі

Пагадненне пра бяспошлінныя пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Мытным саюзе, падпісанае 9 снежня ў Маскве, пачне дзейнічаць 1 студзеня 2011 года і будзе бестэрміновым, заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімір Сямашка па выніках учорашняга саміта вышэйшага органу Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Віцэ-прэм’ер таксама нагадаў, што газ Беларусь атрымлівала без мыта і раней, а цяпер такая прэферэнцыя будзе сталай у межах Мытнага саюза. Ён таксама растлумачыў механізм раздзялення экспартных пошлін: пры экспарце ў трэція краіны нафты, якую здабываюць у Беларусі, уся вывазная пошліна будзе заставацца ў бюджэце Беларусі. А ўсё мыта на нафтапрадукты, нават калі яны атрыманыя з беларускай сыравіны, будуць ісці ў бюджэт Расіі.
 
Такая схема будзе дзейнічаць цягам трох год, пакуль тры краіны не выпрацуюць новы механізм раздзелу вывазных мытных пошлін. Што ж тычыцца венесуэльскай нафты і нафты з трэціх краінаў, то яна выведзеная па-за межы гэтых пагадненняў. Калі з Беларусі будуць вывозіць нафтапрадукты з такой сыравіны, то мыта будзе заставацца ў беларускім бюджэце, паведамляе БелаПАН.