Мытнікі перахапілі 20 тон абрыкосаў з Расіі
Нелегальны груз на 350 мільёнаў рублёў (каля 39 тысяч долараў) затрымалі ў Дубровенскім раёне.
Аўтамабілем МАН з паўпрычэпам, які перавозіў абрыкосы, кіраваў беларус. Падчас праверкі высветлілася, што адсутнічае фітасанітарны сертыфікат на садавіну.
Тавар і паўпрычэп затрыманыя, праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.