МЗС: Абранне Камароўскага — шанец палепшыць беларуска-польскія адносіны

"Сёння з'явіўся рэальны гістарычны шанец палепшыць беларуска-польскія адносіны... Спадзяемся, што абранне на пасаду прэзідэнта Браніслава Камароўскага, які надяе шмат увагі развіццю адносінаў з усходнімі суседзямі Польшчы, адгарне новую старонку і ў нашых двухбаковых адносінах", — паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных на міністэрскім брыфінгу 8 ліпеня. Паводле яго словаў, Беларусь разлічвае на садзеянне Польшчы ў развіцці ўсяго комплекса адносінаў Беларусі і ЕС, у тым ліку па лініі Ўсходняга партнёрства. Да таго ж, спрашчэнне візавых працэдур ЕС для грамадзян Беларусі, падключэнне Беларусі да праграмаў узаемадзеяння з еўрапейскімі крэдытнымі інстытутамі адпавядае інтарэсам абедзвюх краін, адзначыў Андрэй Савіных.