МЗС Беларусі назваў санкцыі Еўрасаюза не арыгінальнымі
Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных у інтэрв'ю рыдыёстанцыі "Эха Масквы" распавёў, што дэманстрацыя ў Мінску 19 снежня была досыць акуратна разагнана і назваў плануемыя санкцыі Еўрасаюза супраць беларускага рэжуму глупствам. Аднак паабяцаў, што адказныя меры будуць адэкватнымі па змесце і дастаткова разумнымі.
Прапанаву, што чэмпіянат свету па хакеі 2014 года не павінен праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні, прынятую ў рэзалюцыі Еўрапарламента, Савіных назваў глупствам.
"Вы ж разумееце, што Еўрасаюз на мае ўплыву на Алімпійскі камітэт. Па-другое, спорт ніколі не быў ўнутры палітыкі, а заўсёды за яе межамі. І ніякіх праблем з прыездам асоб на Алімпійскія гульні краін, якія нават знаходзяцца не ў сяброўскіх адносінах з Еўрапейскім саюзам ніколі не ўзнікала", - распавёў Савіных.
Пра рашэнне аб забароне на ўезд Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў Савіных сказаў, што гэта будзе досыць не арыгінальна.
"Згадзіцеся, гэта будзе досыць не арыгінальна, я б нават сказаў, досыць старая мера. Такія меры прымаліся і 5-10 гадоў таму. І да чаго гэта прывяло? Ні да чаго." - распавёў Савіных.
"Само абмеркаванне праблемы выходзіць за межы разумнага. У Мінску прайшла незаконная дэманстрацыя. Яна была досыць акуратна разагнана міліцыяй. І што мы маем? Мы маем непрапарцыйную, эмацыйную рэакцыю." - дадаў прэс-сакратар беларускага МЗС.