МЗС Беларусі: Рашэнне Польшчы не пакідае нам выбару
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сёння выказаўся наконт магчымых санкцый у адказ на забарону ўезду шэрагу беларускіх чыноўнікаў у Польшчу. "На жаль, рашэнне польскага боку не пакідае нам выбару... Мы заявілі, што з вялікай неахвотай і нежаданнем будзем вымушаныя ісці гэтай дарогай", — сказаў ён. Па словах Андрэя Савіных, захады ў адказ распрацоўвацца. Калі іх узгодняць і прымуць, то неадкладна паведамяць грамадскасці.
Гаварыць пра дыпламатычны адказ на магчымую забарону ўезду беларускім чыноўнікам у Еўрасаюз Андрэй Савіных да рашэння міністраў замежных спраў краін ЕС адмовіўся.
Гаварыць пра дыпламатычны адказ на магчымую забарону ўезду беларускім чыноўнікам у Еўрасаюз Андрэй Савіных да рашэння міністраў замежных спраў краін ЕС адмовіўся.