МЗС Беларусі рэкамендаваў беларусам не ездзіць у Грэцыю

У сувязі з масавымі беспарадкамі ў Грэцыі Міністэрства замежных справаў Беларусі настойліва рэкамендавала беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у гэтую краіну. МЗС таксама рэкамендуе грамадзянам Беларусі ў Грэцыі пазбягаць з'яўлення ў цэнтральнай частцы буйных гарадоў, асабліва ў раёнах, дзе знаходзяцца ўніверсітэты. Не рэкамендуецца таксама пакідаць аўтамабілі па-за платнымі ахоўнымі стаянкамі ды ўступаць у кантакт з удзельнікамі пратэстаў.

БЕЛТА