МЗС: Дэкларацыя "Усходняга партнёрства" адпавядае інтарэсам Беларусі
Дэкларацыя ўстаноўчага саміту ініцыятывы "Усходняе партнёрства" распрацавана пры актыўным удзеле Беларусі і адпавядае нацыянальным інтарэсам краіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні беларускага Міністэрства замежных спраў па выніках саміту ЕС, які прайшоў 7 траўня ў Празе. У саміце ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе першага намесніка прэм`ер-міністра Ўладзіміра Сямашкі і міністра замежных спраў Сяргея Мартынава.
На пленарным пасяджэнні беларуская дэлегацыя прадставіла афіцыйную пазіцыю краіны па развіцці ўзаемадзеяння з ЕС у рамках "Усходняга партнёрства". У заяве кіраўніка дэлегацыі адзначана, што гэтая ініцыятыва павінна будавацца на прынцыпах раўнапраўя, уліку інтарэсаў і спецыфікі кожнай дзяржавы-ўдзельніцы.
"Усходняе партнёрства" не павінна ператварацца ў інструмент барацьбы за сферы ўплыву, а служыць інтарэсам усіх дзяржаў рэгіёну і выключаць з`яўленне новых падзяляльных ліній у Еўропе. Беларускі бок прадставіў прыярытэтныя інвестыцыйныя праекты ў галіне развіцця транзітнай інфраструктуры, энергазабеспячэння, аптымізацыі мытнага і пагранічнага кантролю з ЕС для рэалізацыі ў рамках "Усходняга партнёрства".
Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, генеральным сакратаром Савета ЕС Xаўерам Саланам і камісарам ЕС па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Ферэра-Вальднер, падчас якіх абмеркаваны стан і перспектывы адносін Беларусі і Еўрасаюза.
Бакі абмяняліся падпісанымі экземплярамі дэкларацыі аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў у галіне энергетыкі. Дэкларацыя скіравана на павышэнне нацыянальнай энергетычнай бяспекі і больш актыўнае ўцягванне Беларусі ў агульнаеўрапейскія энергетычныя праекты, паведамляе БелаПАН.