МЗС Эстоніі падтрымае беларускіх студэнтаў у Вільні
200 тысяч крон (каля 15 700 долараў) выдзеліць па падтрымку дзейнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні Міністэрства замежных спраў Эстоніі. Як паведамляе сайт dzd.ee, міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт адзначыў, што ў ЕГУ навучаецца беларуская моладзь, якая не мае магчымасці атрымліваць адукацыю ў Беларусі з-за сваіх поглядаў. "У 2007 годзе мы абмеркавалі ў Еўрапейскім саюзе магчымасці для працягу фінансавання Беларускага гуманітарнага універсітэта (так у тэксце — Еўрарадыё). Прынятае рашэнне стварыць фонд пры Савеце Міністраў Паўночных краінаў. Эстонія будзе фінансаваць магчымасці навучання беларускай моладзі праз створаны ў 2007 годзе фонд даверу. Мы хочам забяспечыць беларускай моладзі досвед адкрытага грамадства", — сказаў Паэт (на здымку).
Фота — dzd.ee
Фота — dzd.ee