МЗС Літвы асудзіў брутальныя дзеянні беларускіх сілавікоў

Літва выказвае заклапочанасць з нагоды ўжывання сілы супраць дэманстрантаў 19 снежня. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Літвы.

"Асаблівую заклапочанасць выклікаюць дзеянні беларускіх сілавых структур у адносінах да апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікоў незалежных СМІ, актывістаў апазіцыі, іх арышты, ператрусы ў іх дамах і на працоўных месцах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі", — адзначаецца ў заяве.

МЗС Літвы заклікае адпусціць затрыманых і як мага хутчэй расследаваць усе інцыдэнты.