МЗС не рэкамендуе беларусам Туніс

Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Мы пільна сочым за развіццём абстаноўкі ў Тунісе. Амбасада Беларусі ў Лівіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі консульскімі службамі, з якімі дасягнутая дамоўленасць аб аказанні аператыўнай консульскай і іншай магчымай дапамогі беларускім грамадзянам, што знаходзяцца ў Тунісе", — сказаў ён.

МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад вандровак у Туніс, дзе, як вядома, адбылася змена ўлады: прэзідэнт Бэн Алі ўцёк з краіны.