МЗС Польшчы: Лукашэнка выйшаў на шлях канфрантацыі
Высунутыя Аляксандрам Лукашэнкам абвінавачанні на адрас Польшчы аб удзеле ў звяржэнні дзяржаўнага ладу абсурдныя.
Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.
"Мы лічым, што ўсе абвінавачанні, якія датычацца арганізацыі звяржэння дзяржаўнай улады, дзяржаўнага перавароту з'яўляюцца абсурднымі", — адзначыў Басацкм. Словы Лукашэнкі "нельга трактаваць інакш, як выхад на шлях канфрантацыі", падкрэсліў ён.
Беларускі бок павінен зразумець, што нармалізацыя ў польска-беларускіх адносінах не адбудзецца, пакуль усе палітычныя зняволеныя не будуць вызваленыя, — адзначыў прэс-сакратар.