МЗС Польшчы: Польшча мае намер выказаць пратэст абсурднаму нападу ў прэсе
МЗС Польшчы назваў "драматычнымі, прапагандысцкімі, набліжанымі да абсурду высілкамі" заявы газеты "Савецкая Беларусь" пра змову польскіх і нямецкіх спецслужбаў
Якія прывялі да поствыбарных падзей 19 снежня ў Мінску.
"Казаць пра змову проста абсурдна. Адкуль узяцца змове, калі міністр Радаслаў Сікорскі сустрэўся з усімі кандыдатамі на пост прэзідэнта Беларусі: Лукашэнка, Некляевым і іншымі кандыдатамі", — сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі 14 студзеня журналістам у Мадрыдзе.
Ён падкрэсліў, што Польшча мае намер па дыпламатычных каналах "выказаць цвёрды і катэгарычны пратэст гэтаму беспрэцэндэнтнаму і абсурднаму нападу ў прэсе", паведамляе Народная Воля.