МЗС Польшчы: Візавыя санкцыі ўжо набылі моц
Забарона на ўезд у Польшчу шэрагу беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі пасля выбараў 19 снежня, ужо набыла моц.
"Варшава актыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні спісу асобаў, якім можа быць забаронены ўезд у Еўрасаюз. Адначасова Польшча падрыхтавала ўласны спіс прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якім забаронены ўезд у краіну. Гэты спіс ужо набыў моц", — паведамілі БелаПАН у прэс-службе МЗС Польшчы.
Прозвішчы "неўязных" чыноўнікаў пакуль не паведамляюцца. Аднак, як адзначылі ў прэс-службе, "спіс шматлікі, і імёны, што ўключаныя ў спіс Еўрасаюза, верагодней за ўсё, будуць тымі жа".