МЗС Украіны: У газавай вайне Мінска і Масквы мы трымаем нейтралітэт
Украіна займае нейтральную пазіцыю ў расійска-беларускім газавым канфлікце. Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве заявіў дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын. "На палітычным узроўні Ўкраіна абсалютна нейтральная. Мы ніякім чынам не збіраемся ўлазіць у гаспадарчыя канфлікты", — цытуе словы Валошына УНІАН.