МЗС з дыпламатамі разбярэцца, але прэсе пра гэта не паведаміць
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў “далікатным” характар пытанняў
звязаных з выкананнем даручэнняў Прэзідэнта разабрацца з удзелам замежных дыпламатаў у акцыі апазіцыі.
З гэтай прычыны, як заявіў сёння Савіных на брыфінгу ў Мінску, магчымыя крокі “ў гэтай сферы” асвятляцца ў СМІ не будуць.
Затое ніякія палажэнні Венскай канвенцыі, відаць, не перашкодзяць самім СМІ асвятліць прычыны незадавальнення Прэзідэнта.
Нагадаем, пра тое, што міністр замежных справаў Беларусі разбіраецца з дыпламатамі, якія “ішлі калонай разам з дэманстрантамі”, Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі 20 снежня.
Тады ж кіраўнік дзяржавы даручыў рэдактару газеты "Советская Белоруссия" “апублікаваць усе, у тым ліку і пазіцыю шэрагу дыпламатаў”.