На 20% падаражэў у Беларусі праезд на міжгародніх аўтобусах

Праезд у Беларусі на міжгародніх аўтобусах падаражэў на 20%. Такую пастанову прыняло Міністэрства эканомікі.
  У адпаведнасці з гэтым дакументам, гранічныя максімальныя тарыфы на перавозкі пасажыраў міжгароднімі аўтобусамі агульнага тыпу складаюць 96 рублёў за адзін кіламетр праезду, у аўтобусах з мягкімі адкіднымі сядзеннямі - 100 рублёў, на хуткасных маршрутах адпаведна - амаль 125 і 130 рублёў, на экспрэсных маршрутах - 144 і 150 рублёў, на дадатковых рэйсах - амаль 130 і 135 рублёў.

БЕЛТА