На 50 Cent падалі ў суд за прапаганду гангстэрскага ладу жыцця

На амерыканскага рэпера 50 Cent падалі ў суд 14-гадовы амерыканец Джэймс Роўзманд і яго маці Сінція Рыд. Яны абвінавацілі хіп-хопера ў прапагандзе "гангстэрскага ладу жыцця". Як сцвярджае ісцец, чацвёра удзельнікаў гурта G-Unit, якую заснаваў 50 Cent, пагражалі яму фізічнай расправай.

Рэпераў, імёны якіх Тоні Яё і Лоўэл Флетчар закрануў той факт, што юнак быў апрануты ў футболку з сімволікай кампаніі, якая прадстаўляла інтарэсы музыкі-канкурэнта. І цяпер Роўзманд упэўнены, што натхняў агрэсію сам 50 Cent.

Трэба адзначыць, што раней рэперы ўжо траплялі ў падобныя сітуацыі. Пасля суда Яё прызналі вінаватым у пераследзе дзяцей, за што ён і атрымаў 10 дзён грамадскіх прац. Яго напарнік атрымаў больш жорсткі прысуд - Флетчара абвінавацілі ў пагрозе здароўю дзіцяці і накіравалі на 9 месяцаў у турму.

Нагадаем, што 50 Cent увайшоў у спіс самых багатых знакамітасцяў ЗША па версіі часопіса Parade. Яго гадавы прыбытак складае $33 млн.


Фота: www.foto.mv4u.net