На 9 траўня ў Мінску не будуць разганяць хмары
На Дзень Перамогі разганяць аблокі ў Мінску не будуць. Сіноптыкі лічаць, што такое мерапрыемства каштуе вельмі дорага. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Па словах спецыялістаў, 9 траўня ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е, месцамі па заходняй частцы краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, уначы і зранку — туман. Уначы прагназуецца 1-7 градусаў цеплыні, на ўсходзе магчымыя замаразкі ад 0 - да мінус 2 градусаў. Удзень 12-17 градусаў цеплыні.
10 траўня ў некаторых раёнах рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, уначы 1-7, удзень14-20 градусаў цеплыні. 11 траўня тэмпература ўдзень падвысіцца да 15-21 градусаў.
Сіноптыкі кажуць, што на пачатку наступнага тыдня стане цяплей — да 17-21 градуса ўдзень. Але пацяпленне будзе нядоўгім, і з сярэдзіны тыдня ізноў пахаладае.