На адкрытым чэмпіянаце Беларусі-2009/10 па хакеі выступяць 16 камандаў
Як паведамляе "Прессбол", колькасць удзельнікаў будучага адкрытага хакейнага чэмпіянату Беларусі -2009/10 у экстралізе зменіцца. Звязана гэта з жаданнем латвійскага "Латгале" (Даўгаўпілс) застацца ў ліку ўдзельнікаў турніру. Хаця тэрміны пацверджання ўдзелу замежных клубаў у будучым чэмпіянаце мінулі ў сярэдзіне траўня, кіраўнік беларускай федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў збіраецца задаволіць просьбу латышоў. Ён тлумачыць гэта тым, што саперніцтва з замежнымі клубамі цікавае для заўзятараў, а спаборніцтва розных хакейных школаў карыснае для моладзі.
У сувязі з пазапланавым пашырэннем экстралігі можа змяніцца і формула плэй-оф-2010. У ім, нагадаем, украінскі і латвійскія клубы змогуць выступаць на роўных з гаспадарамі ўмовах:
Такім чынам у чэмпіянаце -2009/10 выступяць 16 клубаў, што стане своеасаблівым рэкордам. Кампанію адзінаццаці беларускім клубам (сталічныя "Юнацтва" і "Керамін", "Гомель", жлобінскі "Металург", магілёўскае "Хімвалакно", гродзенскі "Нёман", "Віцебск", наваполацкі "Хімік"-СКА, бабруйскі "Шыннік", "Брэст" і салігорскі "Шахцёр") складуць чатыры клубы з Латвіі (рыжскія "Рыга-2000" і фарм-клуб КХЛ-аўскага "Дынама" (Рыга) з працоўным назовам "Дынама-Юніёрс", ліепайскі "Металургс", даўгаўпілскі "Латгале") і кіеўскі "Сокал". Чэмпіянат стартуе ў першай дэкадзе верасня.