На Акрэсціна галадае расійскі журналіст

Фотакарэспандэнт санкт-пецярбургскай газеты "Мой раён" Аляксандр Астаф'еў абвясціў галадоўку. Журналіст патрабуе неадкладнай сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай амбасады. Калегі Астаф'ева мяркуюць, што ён быў затрыманы на плошчы Незалежнасці больш за суткі таму. Разам з іншымі журналістамі яго збілі і змясцілі ў мінскі прымач-размеркавальнік на Акрэсціна. Праз SMS ён паведамляў, што знаходзіцца ў адным з мінскіх судоў. Аднак тэлефон журналіста амаль увесь час выключаны, і таму высветліць, у чым яго вінавацяць, пакуль не атрымалася, паведамляе радыё "Эхо Петербурга".

З просьбай дапамагчы ў пошуку журналіста ўлады Санкт-Пецярбурга звярнуліся ў мясцовае прадстаўніцтва пасольства Беларусі. Тым часам беларускія ўлады заявілі, што грамадзяне Расіі падчас разгону шматтысячнай акцыі апазіцыі затрыманыя не былі.