На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы выступіць 49 беларускіх спартоўцаў
Вызначаны склад зборнай Беларусі на зімовай Алімпіядзе-2010. У Ванкуверы выступіць 49 беларускіх спартоўцаў, паведамляе "БелТА" са спасылкай на Нацыянальны алімпійскі камітэт. Афіцыйную алімпійскую акрэдытацыю атрымала беларуская каманда па біятлоне ў складзе 10 спартоўцаў, 6 фрыстайлістаў, 7 чалавек у камандзе па лыжных гонках. З двух спартоўцаў складаецца каманда па гарналыжным спорце, а Святлана Радкевіч прадставіць Беларусь у спаборніцтвах па бегу на каньках.
Канчатковы склад хакейнай каманды, у якую ўвойдуць яшчэ 23 чалавекі, галоўны трэнер Міхаіл Захараў агучыць перад самым пачаткам алімпійскага турніру, ужо ў Ванкуверы. Пакуль што адмыслоўца мае выбар з 29 хакеістаў.
XXІ зімовыя Алімпійскія гульні распачнуцца 12 лютага, а завершацца 28 лютага.