На Аршаншчыне страйкуюць рабочыя
Трэці дзень ідзе страйк рабочых такарнага ўчастку на заводзе "Лёс", што ў горадзе Барань на Аршаншчыне. У ім удзельнічаюць крыху больш за 10 чалавек. Як удакладніў у гутарцы з Еўрарадыё прафсаюзны актывіст Васіль Леўчанкаў, звычайным страйкам акцыю назваць нельга. Работнікі прыходзяць на працоўныя месцы, але адмаўляюцца прыступаць да працы.
Па словах актывіста, справа цягнецца ад пачатку года. Яшчэ тады рабочыя патрабавалі ад адміністрацыі павысіць расцэнкі.
Леўчанкаў: "І дамовіліся, што калі будзе нейкі вялікі аб'ём - не менш за 30 тысяч вырабаў, - то будзе надбаўка да расцэнак на 30%. На травень такі аб'ём быў. І дамова была, што калі такія аб'ёмы будуць далей, то будуць і расцэнкі. Прайшлі два тыдні - расцэнкі няма. І людзі сказалі: працаваць не будзем пакуль не будзе тая расцэнка, што і ў траўні".
Перамовы з адміністрацыяй прадпрыемства пакуль што плёну не далі. Кіраўніцтва заводу прыстрашыла рабочых, што, калі яны не пачнуць працаваць, то замова пяройдзе на ААТ "Орша" (былы завод "Легмаш"). Калегі ж токараў-страйкоўцаў выказваюць ім сваю падтрымку, кажа сп.Леўчанкаў.