На аўкцыён выставілі Mein Kampf з аўтографам Гітлера

Аўкцыён завершыцца ў чацвер, 27 лютага. Стартавы кошт камплекта з дзвюх кніг Mein Kampf складае 20 тысяч долараў, піша lenta.ru.



Кнігі, выстаўленыя на таргі, былі надрукаваныя ў 1926 і 1927 годзе ў галоўным выдавецкім доме НСДАП Franz Eher Nachfolger GmbH. Гітлер падарыў гэтыя выданні Mein Kampf на Каляды Ёзэфу Баўэру — сябру нацысцкай партыі і ўдзельніку "піўнога путчу" 1923 года.



Галоўная ідэалагічная праца нацысцкага лідэра дагэтуль застаецца пад забаронай у Нямеччыне, аднак нярэдка з'яўляецца на замежных аўкцыёнах. У прыватнасці, у Вялікабрытаніі выданне Mein Kampf, падпісанае Гітлерам за некалькі тыдняў да яго смерці, было прададзена за 42 тысячы фунтаў (каля 70 тысяч долараў). У 2009 годзе на брытанскім аўкцыёне кніга Mein Kampf з аўтографам аўтара пайшла з малатка за 21 тысячу фунтаў (35 тысяч долараў).



Фота — прэс-служба аўкцыённага дома Nate D. Sanders Auctions