На аўкцыёне выставяць 50 літаграфіяў Напалеона Орды
Аўкцыённы дом "Парагiс" чарговы раз рыхтуе сенсацыю. Да продажу рыхтуецца 50 лiтаграфiяў славутага беларускага мастака ХІХ стагоддзя Напалеона Орды. Як паведаміў газеце "Звязда" дырэктар "Парагiса" Андрэй Бярэзiн, стартавы кошт аднаго лота (адной працы) можа складаць 350 еўра. Дарэчы, мастацтвазнаўцы сцвярджаюць, што падчас таргоў кошт можа ўзрасцi да 500 еўра.