На бабруйскім рынку правядуць "зачыстку"

Таксама з пляцоўкі перад сімвалам горада — бабром — знікнуць гандляры гарадской сімволікай, керамічнымі бабрамі ручной работы.

Адпаведны загад даў старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў. Барацьбу з самавольнымі гандлярамі будзе весці гарадское ўпраўленне гандлю, міліцыя і санітарная служба.

На думку Бонахава, стыхійны гандаль не адпавядае прызначэнню гістарычнага цэнтра горада і тут варта навесці парадак. Што праўда, большасці бабруйчан гэты гандаль ніякім чынам не замінаў. Тут заўжды можна было набыць селядзец, сырок, кавалак пірага ці пірожнае “картошку” са згушчонкай хатняга гатунку.