На Барысаўшчыне пасяліўся дамавік
У вёсцы Бродаўка Барысаўскага раёна ў адной з хат адбываюцца незвычайныя рэчы. Калі гаспадароў няма дома, нехта раскідвае і перакладвае рэчы, але на вочы не трапляе. Па словах гаспадыні, якая працуе настаўніцай у мясцовай школе, пачалося ўсё на Вялікдзень.
Калі жанчына разам з сям’ёю вярнулася дахаты, паўсюль былі раскіданыя сшыткі, а кактус, які раней стаяў на стале, быў скінуты на падлогу.
Невядомы госць раскідвае вопратку па хаце. Аднойчы дастаў з шафы і парваў сямейныя фотаздымкі, дакументы. А пасля выпадка, які здарыўся 20 чэрвеня, гаспадарам давялося выклікаць міліцыю.
У адным з пакояў нехта адарваў шпалеры, на якіх з’явілася пляма, падобная на кроў. Яна нагадвала крыж. А ў аголеную сцяну быў уваткнуты нож з падобнымі плямамі.
Міліцыянты агледзелі дом, але нічога анамальнага не знайшлі. Яны забралі рэчавыя доказы і абяцалі паставіць сістэму відэаназірання.
“Борисов Электронный”