На Барысаўшчыне затрымалі буйную партыю гераіну
Буйную партыю гераіну затрымалі ў Барысаўскім раёне. Праваахоўнікі адзначаюць, што паўкілаграма наркотыку хапіла б, каб «пасадзіць на іголку» 5 тысяч чалавек. Кошт партыі, якую везлі трое чалавек, ацэньваецца ў 50 тысяч долараў.
Цяпер высвятляецца паходжанне наркотыку і месца, куды яго мусілі
даставіць.
АНТ
АНТ