На барысаўскай тыпаграфіі адбыўся выбух

Выбух прагрымеў на тыпаграфіі ў Барысаве ў мінулую нядзелю. Ударная хваля выбіла 15 вокнаў і 2 дзвярэй. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
У гэты момант у будынку знаходзіўся толькі вартаўнік, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.

Выбух адбыўся ў падсобным пакоі на другім паверсе друкарні.

Там захоўваліся толькі запасныя дэталі, таму для ўсіх застаецца загадкай, што магло выбухнуць. Міліцыянты кажуць, што пакуль гэта выбух невядомага паходжання. Цяпер праводзіцца праверка.

Толькі пасля экспертызы будзе ўсталявана, што адбылося. Аднак ужо цяпер міліцыянты сцвярджаюць, што гэта не выбухная прылада.