На БАТЭ заробак выплачваюць сырам і малаком (Дакумент)
За кошт заробку працаўнікам барысаўскага завода БАТЭ ў буфеце выдалі на рукі па адным кілаграме масла і сыра вытворчасці Халопеніцкага завода.
Цікава, што кошт прадуктаў аказаўся прыкметна вышэйшым чым у крамах. Каб працаўнікі не адмаўляліся ад масла і сыра, кантроль быў ускладзены на кіраўнікоў кожнага вытворчага падраздзялення завода.
Адпаведную службовую цыдулку за подпісам намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Ларысы Джалілавай друкуе сайт “Барысаў Электронны”.