На беларуска-ўкраінскай мяжы зноў чэргі аўтамабіляў
Чэргі аўтамабіляў зноў зафіксаваныя ў пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы. Раніцай у чацвер у пункце пропуску "Макраны" (Даманава) была чарга з 50 аўтамабіляў на выезд ва Ўкраіну.
Па 30 аўтамабіляў стаялі ў чаканні перасячэння мяжы ў пунктах пропуску "Верхні Церабежаў" (Гарадзішча) і "Мохра" (Дольск).
Для выпраўлення сітуацыі памежнікамі ўведзеныя дадатковыя рэзервы. БЕЛТА адзначае, што сітуацыя ўскладняецца тым, што прапускная здольнасць з украінскага боку ніжэйшая з-за выкарыстання розных тэхналогій пропуску.