На беларускіх прадпрыемствах сабралася 17 тысяч тон мяса
На беларускіх мясакамбінатах сабралася каля 17 тысяч тон мяса. Пра гэта заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.
Аднак мяркуецца, што бліжэйшым часам запасы «рэзка зменшацца», але не за кошт павышэння экспарту. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі сцвярджаюць, што прычынай стане традыцыйнае для летніх месяцаў зніжэнне паставак мяса на перапрацоўку.
Інтэрфакс